Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Па пашпарт — да міністра

Дата: 15 марта 2018 в 11:48
611 просмотров

DSC_7823.jpg

15 сакавіка самыя таленавітыя навучэнцы Міншчыны — выдатнікі, пераможцы прадметных алімпіяд, творчых і спартыўных конкурсаў прыехалі ў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, каб з рук міністра Ігара Карпенкі атрымаць свае першыя пашпарты. Урачыстая сустрэча праходзіла ў межах Усебеларускай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!”, прымеркаванай да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
DSC_7762.jpg

Ігар Васільевіч падкрэсліў важнасць тэмы грамадзяніна, грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі, правоў і абавязкаў, якія закладзены ў Канстытуцыі, і зазначыў: “Калі чалавек разумее асноўныя прынцыпы дзяржаўна-грамадскай сістэмы і тое, як вызначыць у ёй сваё месца, то ён становіцца паўнапраўным грамадзянінам нашай краіны. Я спадзяюся, што нашы дзеці гэта разумеюць, бо сістэма адукацыі актыўна працуе ў гэтым кірунку. Гэта не толькі вучэбны і выхаваўчы працэс, але і сістэма дзейнасці грамадскіх арганізацый, вучнёўскага і студэнцкага самакіравання. Усё гэта стварае аснову для фарміравання будучага грамадзяніна нашай краіны”.
Уручаючы пашпарты юным грамадзянам, Ігар Васільевіч сказаў ім: “Сёння не проста дзяржаўнае свята. Думаю, і для вас таксама гэта важны дзень, бо вы ўпершыню атрымліваеце свой галоўны дакумент — пашпарт, а разам з ім набываеце і асноўныя правы і абавязкі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Я перакананы, што для вас гэта стане пачаткам дарослага самастойнага жыцця. Перад вамі адкрываюцца новыя гарызонты ў розных сферах чалавечай дзейнасці. Вам прадастаўляюцца новыя магчымасці для рэалізацыі сваіх здольнасцей і талентаў, самых смелых задум ва ўсіх сферах жыццядзейнасці. І гэтыя магчымасці, перспектывы надзейна замацаваны асноўным законам нашай дзяржавы. Разам з тым наяўнасць пашпарта — гэта і адказнасць як грамадзяніна перад законам, адказнасць за лёс сваёй Радзімы, за яе будучыню, за тое, што вы яшчэ зробіце на карысць грамадства і дзяржавы. І важна, каб вы не проста задавалі пытанне, што дзяржава зрабіла для вас, а што непасрэдна вы зрабілі для таго, каб яна была незалежнай, квітнела, устойліва развівала сваю эканоміку, сацыяльную сферу, каб прадоўжыць тое, што было дасягнута папярэднімі пакаленнямі. А каб дасягнуць поспеху, трэба шмат працаваць, у першую чаргу над сабой, пастаянна вучыцца, з любоўю адносіцца да людзей, да сваёй справы — грамадскай, а потым і прафесійнай. Перакананы, што кожны з вас выбера правільную дарогу ў жыцці і пастараецца прынесці як можна больш карысці сваёй Айчыне і сваім сем’ям”.

Святлана НІКІФАРАВА для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі. Фота Алега Ігнатовіча.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.