Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 19 февраля 2021 в 08:29, Обновлено 22 февраля 2021 в 08:32
Автор: Свирко А. И.
177 просмотров

Сёння на свеце вельмі шмат цудоўных моў. Але ў кожнага з нас ёсць толькі адна родная мова, якая ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці яшчэ з самага маленства. Для нашага народа роднай мовай з’яўляецца беларуская. Як чароўны ключ, роднае слова адкрывае нам цуды і таямніцы навакольнага свету.

19 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, у ДУА “Вароніцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа Полацкага раёна” адбылася інтэрактыўная гульня “Знаўцы беларускай мовы”. У ёй прымалі ўдзел вучні 5-9 класаў. На працягу ўсяго мерапрыемства дзеці актыўна адказвалі на пытанні, узбагачалі свой слоўнікавы запас, знаёміліся з беларускай культурай і гісторыяй.

Вучні 10-11 класаў прымалі ўдзел у акцыі “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”. Дзеці перакладалі рускамоўныя словы на беларускую. За правільна перакладзенае слова удзельнікі акцыі атрымлівалі салодкі падарунак.

ФОТОАЛЬБОМ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.