Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 27 человек

Дыягнастычнае тэсціраванне па беларускай мове ў 11 кл.

Дата: 13 ноября 2016 в 12:38

Дыягнастычнае тэсціраванне па беларускай мове ў 11 кл.

варыянт

А1. Адзначце словы, у якіх ёсць гук [ дж ].

1. дажджы        2. аджыць              3. дагледжаны             4. паджылкі           5. джала

 

А2.  Адзначце радкі, дзе ўсе падкрэсленыя літары абазначаюць націскныя галосныя.

1. бліскавіца, цэнтнер        2. дакалыхаць, інструмент
3. давідна, весніцы                     4. цікаўны, навокал         5. прамень, выгнанец

А3. Адзначце словы, у якіх пішацца літара Э.

1.р__ монт                   2.др  зіна       3. камп'ют  р   4. хр  бет           5. ш  равокі

А4. Адзначце словы, у якіх пішацца літара А.

1. д_браахвотна                        2. н_вабудоўля

3. в__ даспад                          4. ф__ таграфія        5. п  літэхнічны

А5.      Адзначце словы, у якіх пішацца літара Й.

1. пера__ ду         2. узы  сці        3. за  нець            4. за  граць          5. сы  сці

А6.      Адзначце словы, у якіх пішацца прыстаўная літара.

1.__ окладка        2. да  этуль         3.  іронія              4. Радзі  он              5.  оптам

А7.      Адзначце словы, у якіх пішацца літара Ў.

1. аквары__ м     2. ка_чук    3. святочна-_рачысты     4. далёкі         _сход       5. а_кцыён

А8.      Адзначце словы, у якіх пішацца апостраф.

1. раз__ юшаны       2. міл     ён         3. Лаўрэнц  евіч             4. п  еса       5. парц  еры

А9.      Адзначце выпадкі чаргавання зычных пры ўтварэнні патрэбнай формы.

1. дзякаваць (эпоха)              2. скрануцца з (месца)

3. пірог на (мёд)                    4. песня (ластаўка)          5. сум па (лета)

А10. Адзначце словы, у якіх пішацца вялікая літара.

1.      Арганізацыя (А, а)б'яднаных Нацый      2. (С, с)ярэднявечча 

3.      (С, с)карынаўская стыпендыя                 4. Мамін-(С, с)ібірак

5.      (Н, н)ародны пісьменнік

А11. Адзначце словы, утвораныя прыставачным спосабам.

1.закінуты     2. адказ      3. загор'е             4. амаральны     5. запалохаць

А12. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты правільна.

1. чалавечы ўчынак                   2. гліняны посуд

3. драпежныя войны                 4. каларытная фігура     5. чытальніцкі білет

А13.     Адзначце радкі, у якіх усе словы сінанімічныя.

1.      шчасце, доля, фартуна, лёс     2. войска, армія, раць    3. шугаць, шыбаць, лунаць

4.      пілаванне, пілавінне, распілоўка        5. шмат, безліч, многа

А14.     Адзначце словы, якія пішуцца асобна.

І.авія__ база     2.Буда  Кашалёва     3. расліна  верас    4. чыста  беларускі    5. пан  пасол

А15. Адзначце назоўнікі з канчаткам -I (-Ы) ў форме адзіночнага ліку.

1. памяць аб геро___________ 2. сонца ў кропл___ вады        3. коні на пожн_

4. прысутныя на лекцы_                    5. вітаміны ў агароднін _          

А16.    Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні роду і ліку назоўнікаў.

1.      Гусь паважны мые ў лужыне свой нос.           2. Чуецца цяжкая поступ гісторыі.

3. Новы фельчар Пятрова заглянула ў пакой.

4. Нясцерпная дрож ахапіла падарожніка.          5. Гарачая какава дымілася на стале.

 

А17.    Адзначце дзеясловы, якія ўжываюцца з канчаткам -УЦЬ(-ЮЦЬ) у 3 асобе мн. лік

1. выстав(я, ю)ць             2. падор(а, у)ць            3. ігнару(я, ю)ць      

4. адшука(я, ю)ць            5. прытом(я, ю)цца

А18.    Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні ступеней параўнання прыметнікаў і прыслоўяў.

1.      Чарніцы цямнейшыя, чым буякі.                        2. Конь арэ лепш вала.

3. Гэты клоун найбольш таўсцейшы з усіх.

4. Вышэй узнімем пераможны сцяг!                      5. Хаты стаялі на сушэйшых месцах.

А19.    Адзначце сказы, у якіх зваротны займеннік ужываецца ў форме сябе.

1.     Новая вучаніца адразу звярнула на________ ўвагу.

2.     Ад______ не ўцячэш, не схаваешся.

3.  Хлопчык так_______ , жартам, падымаў руку, каб падвезлі на машыне.

4.      Мы не шукалі для_______ лёгкіх шляхоў.

5.      Нешта Валя не дагаворвала, нешта хавала ў_________ .

А20.    Адзначце словазлучэнні з няправільна ўтворанымі дзеепрыметнікамі.

1. паношаны гарнітур                2. прамастаячае сцябло         3. разбітае каханне    

4. накіроўваемы атрад          5. пацяжэлы колас

А21.    Адзначце сказы з памылковым ужываннем дзеепрыслоўяў.

1.      На чужы лоб сягаючы, трэба і свой падставіць.

2.      Тушачы агонь, людзям не хапала вады.

3.      Дзед прылёг на лаўцы не разуваючыся.

4.  Пазнаўшы знаёмага, Васіль вельмі ўзрадаваўся.

5.      Купаючыся ў возеры, дзяўчаты залівіста смяяліся.

А22.    Адзначце словы, якія пішуцца разам.

1. гуляць у__ абдымку              2. сукенка не да  твару        3. задумацца ў  сур'ёз  

4. ісці ў _адкрытую               5. трымаць пад_____ пахай

А23.    Адзначце сказы, у якіх НЕ пішацца асобна.

1.      Патрачаных грошай не___ шкада.             2. Прыйшоў зусім не_знаёмы чалавек.

3. Сябры не__ даехалі дадому.                    4. Не_здаўшы экзамен, Коля паехаў дадому.

5. Нам не__ абходна правесці кансультацыю.

А24. Адзначце сказы з граматычнымі памылкамі.

1.   Малодшага сына ажанілі з дачкой суседа.

2.   Трэба заўсёды апеляваць к лепшым пачуццям чалавека.

3.   Максім тварам быў падобны на маці.

4.   Сход супрацоўнікаў адбудзецца а чацвёртай гадзіне.

5.   Сям'я Багдановічаў жыла у доме з пяці пакояў.

А25. У якіх сказах замест кропак трэба паставіць працяжнік?

1.   Тры плюс тры ... шэсць.

2.   Сёння дзень ... цёплы, сонечны, прыемны.

3.   У дружбе жыць ... шчаслівым быць.

4.   Цудоўная рэч ... жыццё.

5.   Прырода ... гэта жывая кніга.

А26.     У якіх сказах паміж вылучанымі курсівам словамі трэба паставіць коскі?

1. Толькі дзевяць чалавек_____ узяўшыся за рукі_____ могуць абняць камель майго земляка

цар-дуба.

2. Уздоўж вуліцы стаялі нізкія_____ ў два паверхі____ домікі.

3.  На лузе____ нягледзячы на ранні час________ весела званілі косы.

4.  Коля сядзеў____ надзьмуўшыся..

5.  Дзеці____ на лес гледзячы_____ растуць.

А27. У якіх сказах вылучаныя курсівам словы не трэба адасабляць коскамі?

1.  Спыніць дзяўчынку _ не спалохаўшы_было даручана мне.

2.  Сцепка сядзеў __ угнуўшы галаву.

3.  Вячка пачаў чытаць_павольна вымаўляючы кожнае слова.

4. Сіратлівы бусел стаяў _ задумаўшыся___ .

5.  Адцвілі і пасівелі__ завязаўшы дробныя яблычкі _ ружавата-белыя разложыстыя яблыні .

А28. У якіх сказах паміж вылучанымі курсівам словамі неабходна паставіць коскі?

1. Гэтую высокую____ худую жанчыну з інтэлігентным тварам., як на іконах старажытнага

пісьма, можна бьло ўбачыць па нядзелях.

2. Буйное___ густое зарадзіла жыта.

3.  Каля печы пакручваецца дзяўчынка гадоў васьмі, шустрая_   з чорненькімі, вострымі,
як іголкі, вочкамі.

4.  Барыс зразумеў, што стары_____ змрочны лес канчаецца.

5.  Нябёсамі навек падаравана нам вольная_______ бяскрайняя дарога.

А29. У якіх сказах на месцы пропуску неабходна паставіць коску?

1.  Снег усюды белы_сыпкі.

2.  Дарога___ то падымалася на ўзгоркі, то спускалася ў лагчыны.

3   Часта ў галаву прыходзіла думка, што Якаў возьме_ды забярэ сваю частку гаспадаркі.

4.  I месяц бляск струменіць белы з бяздоннай_____ цьмянай глыбіні.

5.  Дарога з Тамбова да Навасёлак была хоць і нядоўгая, але нялёгкая____ з перасадкамі.

А30. Адзначце аднасастаўныя сказы.

1.  Вагон — хата Міколкава.

2. Вузкай сцяжынкай цераз поле ішоў незнаёмы. 
3. З лесу пацягнула халадком.

4.  На трэці дзень работы пленума нечакана аб'явілі перапынак.

5.  Вось апошні паварот.

А31.    У якіх сказах замест шматкроп’я неабходна паставіць працяжнік?

1.  Прачнулася вёска, загула, загаманіла ...  гаварылі людзі, рыкалі каровы, бляялі авечкі,
пераклікаліся на ўсе галасы пеўні, скрыпелі калодзежы, нехта адбіваў касу.

2.  Бліснула маланка ... стала відаць як удзень.

3.  У поўнач, у поўдзень, зімою ці летам, заўчасна, на схіле, не позна, не рана. О, так павя-
лося чамусьці ... адгэтуль паэты заўсёды ідуць нечакана .

4.  Меў бы ён больш вытрымкі... усё скончылася б добра.

5.  Васіль адчувае ... да густота лесу не дойдзе.

А32. У якіх сказах перад злучнікам і трэба ставіць коску?

1.  На беларускім Палессі цякуць поўныя рэкі _ і густа стаяць лясы.

2.  Есць ворагі___ і ёсць сябры.

3.  Міхал ідзе ў свае абходы, а холад зімняе пагоды яго рухавіць і малодзіць_і колькі разоў

ён тут ходзіць.

4.  Туман яшчэ нізка вісеў над вадою____ і ўгары над ім сінела вячэрняе неба.

5.  Узмах вясла____ і сонны бераг адразу пачынае жыць.

 

 

В1. Знайдзіце памылковае колькасна-іменнае словазлучэнне, запішыце яго правільна.

   1.пяць дзесятых цэнтнера

   2. два прыгожых сталы

   3. пяцёра нас

   4. паўтара рубля

   5. тры пятыя тоны.

В2.Знайдзіце словазлучэнне, лішняе з пункту погляду спосабу падпарадкавальнай сувязі.

   1. здарэнне за полем

   2. ішлі па ўзбочыне

   3.прыйшоў увечары

   4. маляваць фламастэрам

   5. пайсці ў грыбы.

В3. Выпішыце граматычную аснову безасабовага сказа.

   1. Адрэзанае лусты не прылепіш.

   2. Пагодлівая раніца.

   3. У кожным дрэве чую родны пах.

   4. Пасля дажджу пасвяжэла.

   5. У настаўніку бачылі чалавека вялікага сэрца.

В4. Замяніце сінтаксічную канструкцыю валасы, якія пасівелі словазлучэннем

       дзеепрыметнік + назоўнік.

В5. Запішыце лічбу словам.

       2 (сясцёр)

В6. Запішыце слова ліст у форме назоўнага склону множнага ліку.

В7. Знайдзіце слова з памылкай, запішыце яго правільна.

      1. сэрца

      2. шчаслівы

      3. кантрасны

      4. позні

      5. сонца.

В8.Вызначце стыль тэксту.

Я ляжаў са стрэльбаю за камлём дрэва і не зводзіў вачэй з лісы. Прыпаўшы ўсім целам да зямлі, яна стаілася ў лагчынцы і чакала моманту, калі можна будзе знянацку накінуцца на каршуна, схапіць яго ў свае вострыя зубы. Коршун сядзеў на пні і быў таксама нечым заняты... Ён сачыў... Прыгледзеўшыся, я заўважыў ля пня маленькую норку—з яе час ад часу паказвалася востранькая мышыная пыска.

I тут раптам мяне як токам працяло—я азірнуўся. I аж не паверыў сваім вачам, бо ўбачыў яшчэ адны прагныя вочы— воўчыя. Воўк таксама цікаваў... За кім? Няўжо за мной?.. Па спіне ў мяне прабеглі халодныя мурашкі... (Б. Сачанка)

 

 

 

 

 

 

 

Дыягнастычнае тэсціраванне па беларускай мове ў 11 кл.

2  варыянт

А1.      Адзначце словы, у якіх вымаўляюцца падоўжаныя гукі.

     1.адзнака       2.адчуваць      3. усміхаешся           4. зжаты            5. падпіска

А2.      Адзначце радкі, дзе ўсе падкрэсленыя літары абазначаюць націскныя галосныя.

1. садавіна, сакавік                          2. недарма, арышт

3. гектар, аднасастаўны (сказ)       4. маленькі, мысленне      5. дзівосны, статут

А3.      Адзначце словы, у якіх пішацца літара Я.

1.І__ рданія      2.с­­­_местр      3. Б_лград     4. ц_гавіты        5. земл_трасенне

А4.      Адзначце словы, у якіх пішацца літара Е.

1. сярэдн_ сутачны                       2. св_тлацень            3. вугл_здабыча         

4. жыцц_сцвярджальны               5. земл_коп

А5.      Адзначце словы, у якіх пішацца літара Ы.

1.борт__ нжынер      2. без_дэйны     3. пед_нстытут    4. пад_граць    5. без_ніцыятыўны

А6.      Адзначце словы, у якіх пішацца прыстаўная літара.

      1. _одгалас      2._омуль         3._орган                4._одпуск         5._улік

А7.      Адзначце словы, у якіх пішацца літара Ў.

1. са_ на      2. ма_залей       3. па_за                  4. Са_даўская Аравія      5. архівары_с

А8.      Адзначце словы, у якіх пішацца мяккі знак.

1. кон_ скі           2.дз_ве        3. мыш_          4. кін_це        5. ліпен_скі

А9.      Адзначце выпадкі чаргавання зычных пры ўтварэнні патрэбнай формы.

1. расці на (градка)                          2. весці ў (абоз)

3. аб пашкоджанай (сятчатка)       4. развязаць (стужка)      5. замерці ад (страх)

А10.    Адзначце словы, у якіх пішацца вялікая літара.

1.     (А, а)хілесава пята            2. (С, с) карынаўская стыпендыя       3. (К, к) оласаўскі стыль

4.    (Д, д)зень настаўніка        5. (М, м) інскі аўтамабільны завод

А11.    Адзначце словы, утвораныя бяссуфіксным спосабам.

1.радасць      2. тройчы      3. подпіс        4. па-сапраўднаму        5. плач

А12.    Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў прамым значэнні.

1. гарачая спрэчка               2. знаёмы чалавек            3. сумуюць нівы        

4. плывуць аблокі                5. гарыць агонь

А13.    Адзначце радкі, у якіх усе словы сінанімічныя.

1.    гасцінец, шлях, дарога          2. акропаль, форт, цытадэль, крэпасць

3. дзьмуцца, крыўдзіцца, наракаць, лаяць

4. мошка, казюрка, кузурка          5. нязносны, трывалы, моцны, мужны

А14.    Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок.

1. кветка_ ружа             2. паўтара_гадовы           3. малочна_белы    

4. сёе_тое                       5. стара_славянскі

А15.    Адзначце назоўнікі з канчаткам -Е (-Э) ў форме адзіночнага ліку.

1. сабака на ланцуг______________________         2. пакінуць у спако                3. стаяць на месц______________________________________

4. грыбы на палян__         5. трымаць у руц_

А16.   Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні роду і ліку назоўнікаў.

1.     Агнём палаў бяскрайні прастор.        2. На зямлю спусціліся вячэрнія змрокі.

3. Вялікі непаседа гэты Міхась.       4. Старшы выкладчык Сакалова апублікавала артыкул.

5.    Гасцінна сустрэла турыстаў сонечнае Сочы.

А17.   Адзначце дзеясловы, якія ўжываюцца з канчаткам -УЦЬ (-ЮЦЬ) у 3 асобе мн. ліку.

1.зморшч(а,у)ць                 2. падкароц(я,ю)ць         3. паляпш(а,у)ць

4. вудз(я,ю)ць                    5. канстату(я,ю)ць

А18.   Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні ступеней  параўнання прыметнікаў і прыслоўяў.

1.     Памяць людская—найвышэйшая ўзнагарода.

2.     Наш конь варанейшы за суседскага.

3.     Зямля, ты стала для мяне радней і даражэй.

4.     Здароўе мілейшае за грошы.  5. Чым больш Васіль гаварыў, тым вясёльшым рабіўся.

А19.    Адзначце сказы, у якіх зваротны займеннік ужываецца ў форме сябе.

1.     Гаварыў ён ціха, ___ пад нос.

2. Сапраўдны патрыёт не аддзяляе ___ ад Радзімы.

3. Кожны міг ___ я пазнаю часцінкаю вялікага сусвету.

3.  Саша любіла пакапацца ў ___ , у сваіх думках і адчуваннях.

5. Мы не здымаем з ___ адказнасці.

А20. Адзначце словазлучэнні з няправільна ўтворанымі дзеепрыметнікамі.

1.     цудам уцалелая хатка                          2. выклікаючыя захворванне фактары

3. падхопленыя рэхам крыкі

4.     з трэскам узрываемыя дошкі              5. затаіўшы дыханне хлопчык

А21.    Адзначце сказы з памылковым ужываннем дзеепрыслоўяў.

1.     Пішучы аб'яву, яму падумалася пра магчымыя вынікі сходу.

2.     Сціснуўшы галаву далонямі, Рая сядзела за сталом.

3.     У пуні ляжала свежае сена, чаруючы рознымі пахамі.

4.     Хораша думаецца, седзячы з сябрамі каля вогнішча.    5. Раслі дзеці на лес гледзячы.

А22.    Адзначце словы, якія пішуцца разам.

1. падняць на__ўра                2. сабраць у__адно        3. нагрэць да__бяла   

4. вярнуцца ў__ранні            5. зрабіць гэтак__сама

А23.    Адзначце сказы, у якіх НЕ пішацца асобна.

1.     Мяне не_пакоіць будучыня нашага праекта. 2. Навокал ляжалі не_асушаныя балоты.

3. Урокі не_зроблены.    4. Не_падалёку рос магутны дуб.

5. Не_варта чакаць раптоўнага поспеху.

А24.     Знайдзіце словазлучэнне, якое не адпавядае нормам граматыкі беларускай мовы.

1    падобны да бацькі

2    чытаць сам сабе

3    загадчык бібліятэкай

4.   паслаць на адрас

5    хадзіць па пакоях

А25.     Адзначце сказы, у якіх замест кропак працяжнік не ставіцца.

1    Аснова крыжа, створанага Лазарам Богшам, ... кіпарысавае дрэва, з якога выраблялі
асабліва важныя культавыя рэчы.

2    Басіль Быкаў ... феномен чыста беларускі.

3    Лета ... гэта яшчэ і пах свежай, падварушанай зямлі.

4    Усе рэкі Беларусі... вельмі прыгожыя.

5    Найперш мы хлусім сабе пра сябе, пасля ... сабе пра іншых і ўрэшце ... іншым пра сябе.

А26.У якіх сказах вылучаныя курсівам словы не трэба адасабляць коскамі?

1.  Ён усім дапамагаў і як_ старэйшы таварыш, і__ як выдатны майстар мастацкага

    слова.

2.  Раптам у зеллі залапатаў_як цецярук___ галавач і схаваўся у віры.

        3 Як тая рабіна_ цвіла ў тое лета Ганна.

       4. Саўка_як ні ў чым не бывала___ падышоў да Максіма.

      5. Цікаўна_ як чалавек____ глядзела на мяне краска.

А27.     У якіх сказах вылучаныя курсівам словы трэба адасабляць коскамі?

            1.     Малады _ пасаджаны яшчэ да вайны_сасоннік рос дружна і ўзгоднена .

                2. Да школы __ па ўтаптанай мноствам ног__ сцежцы спяшаецца жанчына.

            3. Усе трое змаўкалі і прагна прыслухоўваліся да няясных слабых гукаў жыцця, што_         аддзеленае

            тоўстымі дубовымі бярвеннямі поруба_       кіпела на шумлівых вуліцах стольнага Кіева .

          4.За гумном на высокім узгорку тырчыць __ аброспы бур'янам __ нямецкі бліндаж, яшчэ з  пер-

            шай сусветнай вайны.

        5. "Наша ніва"... Выдадзеная па-беларуску _ яна станавілася голасам народа _       пазбаўленага вякамі свайго друкаванага слова.

А28.Адзначце сказы, у якіх набраным курсівам словы вылучаюцца коскамі.

        1. Гэты шлях _нібы рэкі __ цячэ і злучае вякі і народы.

           2.Дарога была ўжо_  нібы і не дарога, а пячора .

          3.Магутны, мяккі _як гэтая ноч  тэнар пачаў з нейкіх асабліва патаемных, глыбокіх

           тонаў.

         4.Хата была_  як цацка.

5.Хлопцы заходзілі ў школу не часцей_як адзін раз.

А29. У якіх сказах на месцы пропуску неабходна паставіць двукроп'е?

         1Крыўдна стала Мішу_за сябе, за сваю сям'ю і родную вёску, за родную Беларусь.

           2.Усе ж любяць цяпло _  і ў сяле, і ў горадзе.

          3.Касцы ідуць_то грамадою, то шнурам цягнуць, чарадою, то паасобку, то па пары.

          4.Позняй восенню ў пісьменніцкім Доме творчасці было ціха_гаварылі напаўголаса,  

             ледзь чутна ступалі па дывановых дарожках.

          5.Пад поўнач бяліў зямлю іней, у ледзяныя, звонкія раніцы і трава каля платоў і на

              выганах, і палі з загонамі яшчэ не скопанай бульбы, і панурыя ўчарашнія стрэхі_усе

             было па-зімоваму белае.

А30.    Адзначце абагульнена-асабовыя сказы.

          1.Долі падуладжаны жабрачай, на зямлі жыву і не жыву.

             2.Народ не загнеш, не пакорыш нічым.

           3.Толькі трэба спачатку добрых сяброў адведаць.

          4.Няма і няма ад цябе пісьма .

          5.Спявайце спевам нечуваным на мове любай вам зямлі!

А31. У якіх сказах перад злучнікам  і  не трэба ставіць коску?

1. Дарогі ўжо не было_і таму я доўга блукаў між высокага алешніку.

                2.На лес наплывала зняменне_  і вільгаццю тхнула з нізін, а зоркі ў бяздонным скля-

              пенні глядзелі праз навісь галін.

              3. Цяпер па-іншаму мне сонца свеціць_і ў сэрцы радасны гучыць напеў.

            4. Ужо адвячорак_    і трэба да цемені дабрацца дамоў.

            5.Неўзабаве наперадзе распасцёрся луг, на якім горбіліся копы сена_    і падрастала но-

             вая трава.  

А32. У якіх сказах на месцы пропуску неабходна паставідь двукроп'е?

           1.Няспынна смяяліся яе поўныя шчокі_на іх то знікалі, то зноў з’яўляліся прывабныя

            ямачкі.

            2.  Ранак луг расой купае_  дзень гарачы будзе.

          3. Тры дні не па-сакавіцку, а па-майску пякло сонца _ і адразу паплыў снег.

          4. Так, відаць, бывае з кожным_адлучышся на якія тры дні з дому і ўжо думаеш, што

            там многае змянілася.

         5. Іду і хочацца сказаць_якая маладосць

В1. Знайдзіце памылковае колькасна-іменнае словазлучэнне і запішыце яго правільна.

         1. чатыры вядры

         2. дзве пятыя тоны

         3. тры сыны

         4. трое камбайнаў

         5. паўтара рубля

В2. Выпішыце граматычную аснову пэўна-асабовага сказа.

           1. Люба глянуць на поле вясной.

           2. Сказанага слова ў рот не вернеш.

           3. Абняла ласкава хаты ў калгасе цішыня.

           4. Шлю падзяку вёскам і сябрам.

           5. Цішыня і вячэрняе сонца.

В3. У якім словазлучэнні рэалізуецца такі спосаб сувязі, як кіраванне

          1. шырокі прастор

          2. здольны да навукі

          3. добра знаёмы

          4. справядлівае журы

          5. гаворка па-беларуску

В4. Замяніце сінтаксічную канструкцыю акно, якое не зачынілі словазлучэннем дзеепрыметнік + назоўнік

В5 Запішыце слова торт у форме  назоўнага склону множнага ліку.

В6. Запішыце лічбу словам

            2 (братоў)

В7. Знайдзіце слова з прапушчанай літарай і запішыце яго правільна.

       1. расказаць

       2. распісаць

       3 расцілаць

       4. расхінуць

       5. распіхнуць.

В8. Вы значце тып   тэксту.

Шчасце—гэта заўсёды нешта недасягальнае. Яно—толькі наперадзе. I калі ты дасягнуў, дамогся таго, чаго вельмі ўжо чакаў, — табе робіцца вельмі ж ужо радасна, і ты, задаволены і зняможаны, лічыш, што гэта і ёсць шчасце. А пройдзе час, і зноў заўважаеш, што гэта шчасце блякне, робіцца будзённым жыццём... Шчасце—гэта не тое, чаго ты дасягнуў. Відаць, шчасце нельга ўзяць у рукі і разгледзець, бо яно—гэта заўсёды лінія гарызонту, а на яе не наступіш нагою. Шчасце—гэта проста радасць... (Янка Сіпакоў)

 

 

Адказы

 

 

Варыянт І

 

Варыянт ІІ

А1

1, 3, 5

А1

2,3,4

А2

4,5

А2

1,4

А3

3, 5

А3

3,4

А4

3,4

А4

2,3,4

А5

1,4

А5

2,4,5

А6

1,2,4

А6

1,4

А7

3,5

А7

2,3

А8

1,4

А8

4,5

А9

1,3,5

А9

1,3

А10

1,3,4

А10

4,5

А11

4,5

А11

3,5

А12

2,4

А12

2,5

А13

2,5

А13

1,2,4

А14

3,4,5

А14

3,4

А15

2,3,4

А15

4,5

А16

1,2,4

А16

2,5

А17

3,4

А17

5

А18

2,3

А18

2,3,5

А19

1,2,4

А19

2,3,5

А20

2,4

А20

2,4,5

А21

2

А21

1,4

А22

3

А22

3,4,5

А23

1,3,4

А23

3,5

А24

2,3,5

А24

3

А25

1,3,5

А25

4

А26

1,2,3

А26

1,4

А27

2,4

А27

1,3,5

А28

2,3,4

А28

1,3

А29

1,5

А29

2,5

А30

3,4,5

А30

2,5

А31

2,3,4

А31

3,5

А32

3,4

А32

1,4,5

В1

Два прыгожыя сталы

В1

Тры камбайны

В2

Прыйшоў увечары

В2

Шлю

В3

Пасвяжэла

В3

Здольны да навукі

В4

Пасівелыя валасы

В4

Незачыненае акно

В5

Дзвюх сясцёр

В5

Тарты

В6

Лісты

В6

Двое братоў

В7

Кантрастны

В7

Рассцілаць

В8

Мастацкі

В8

Разважанне

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.